Інфармацыя аб творчай дзейнасці
калектыва “Вясёлка”
дзяржаўнай установы адукацыі
“Мазырскі раённы цэнтр
карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”
Калектыў песні і танца “Вясёлка” дзяржаўнай установы адукацыі “Мазырскі раённы цэнтр каррэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі” быў створаны ў 2010 годзе. Ідэя стварэння такога калектыву належала музычнаму кіраўніку нашай установы Рыбак Жане Яфімаўне. Гэта вельмі таленавіты педагог, з агнём у сэрцы і душы. Менавіта неабыякавасцю да справы, якой займаецца Жана Яфімаўна, было прадыктавана яе жаданне данесці да грамадства тое, што дзеці з цяжкімі і множнымі парушэннямі развіцця маюць творчыя здольнасці і могуць праяўляць гэтыя здольнасці праз розныя віды музычнай дзейнасці (спевы, танцы, ігра на музычных інструментах). Таксама, музычную дзейнасць мы разглядалі, як дзейны спосаб сацыялізацыі, інтэграцыі нашых выхаванцаў у грамадстве, інклюзіі дзяцей з цяжкімі і шматлікімі парушэннямі развіцця.
Удзельнікі калектыву песні і танца “Вясёлка” вельмі таленавітыя і здольныя дзеці, нягледзячы на парушэнні развіцця, якія ёсць у кожнага з іх. Менавіта гэтыя парушэнні, падчас, былі тым бар’ерам, які не дазваляў кожнаму з удзельнікаў прадэманстраваць свае здольнасці паасобку. Таму ўзнікла ідэя стварэння калектыву, у якім дарослы выконваў ролю дапаможца, як зараз кажуць – цьютэра. Так, кожны выхаванец з цьютэрам (састаў якіх складаюць супрацоўнікі Мазырскага раённага цэнтра каррэкцыйна- развіваючага навучання і рэабілітацыі), у рамках калектыву “Вясёлка” складаюць аднаго удзельніка.
Назва “Вясёлка” узнікла невыпадкова. Удзельнікі калектыву, дзеці з цяжкімі і шматлікімі парушэннямі развіцця, вельмі розныя, як колеры вясёлкі, і няма сярод іх аднолькавых. Але ўсе разам, калі яны спяваюць, танцуюць, граюць на музычных інструментах, яны складаюць цудоўнае спалучэнне, адзінае цэлае, тую самую вясёлку, якая пасля дажджу дорыць людзям усмешкі, радасць, надзею і веру ў дабро.
Склад калектыву змяняўся за пярыяд свайго існавання. Гэта абумоўлена тым, што удзельнікі растуць, на іх месца прыходзяць новыя, але ўсе яны мелі і маюць статус інваліду, кожны з дзяцей мае цяжкія і шматлікія парушэнні развіцця. Але, разам з тым, у кожнага з іх ёсць талент і здольнасці. У аднаго больш атрымоўваецца танцаваць, у другога ёсць вялікае жаданне і імкненне спяваць. Але самае галоўнае тое, што дзеці – удзельнікі калектыву, адчуваюць радасць і захапленне ад займання музычнай дзейнасцю, ад рэпетыцый і выступленняў.
Рэпетыцыі калектыву праходзяць ў сістэматычна ўстаноўленым парадку ў пазаўрочны час, у спакойнай і творчай абстаноўцы.
“Вясёлка” – ужо вядомы і доўгачаканы ў горадзе Мазыры калектыў, а таксама па-за яго межамі. Калектыў выступае на розных пляцоўках горада і раёна. Традыцыйнымі сталі ўдзел у штогадовым абласным фестывалі “Шаг за шагом к радости”, рэспубліканскім фестывалі – конкурсе “Вясёлкавы карагод”, “Радуга надежды”. Добрай традыцыяй стала правядзенне дабрачынных канцэртаў у рамках сустрэч са спонсарамі, для кіраўнікоў арганізацый горада “Дакрануцца сэрцам”, а таксама правядзенне канцэртаў для гасцей і бацькоў ЦКРН і Р, з нагоды розных календарных святаў “Дзень аховы дзяцей”, “8 сакавіка”, “Каляды”, “Новы год” і інш. Кожны раз, удзельнікі калектыву імкнуцца паказаць гледачам новыя элемены рэпертуару. Падцвярджэннем існуючых дасягненняў калектыву “Вясёлка” з’яўляецца ўдзел у шматлікіх фестывалях, конкурсах. Так:
- 2013, 2016 год – удзел у X, XI занальным аглядзе абласнога фестывалю мастацкай творчасці “Вясёлкавы карагод”;
- 2013, 2014, 2015 год – удзел у рэгіянальным фестывалі для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя “Радуга надежды”;
- 2013 год – удзел у раённым фестывалі творчасці дзяцей – інвалідаў
“ Зажги свою звезду»
- 2013, 2014 год – удзел у абласным фестывалі мастацкай творчасці “Шаг за шагом к радости”;
- 2015 год - дыплом за лепшы народны танец, дыплом за лепшы інструментальны нумар - VII абласны фестываль мастацкай творчасці “Шаг за шагом к радости”
- 2015 год – удзел у абласным конкурсе “Две звезды”;
- 2015 год – дыплом III ступені ў раённым этапе абласнога агляду – конкурса фальклорных калектываў “Шануйце спадчыну сваю”.
-2016 год – Дыплом III ступені “Лучший фольклорный коллектив» XI абласнога фестывалю мастацкай творчасці “Вясёлкавы карагод”,
-2016 год – Дыплом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за актыўны удзел у XI рэспубліканскім фестывалі мастацкай творчасці “Вясёлкавы карагод” у намінацыі “Фальклорны калектыў”
Рэпертуар калектыву складаюць музычныя творы пераважна белрускага паходжання. Мы ведаем, што гукі роднай мовы, песень ужо ёсць у сэрцы дзіцяці, калі яно толькі нарадзілася. І таму, творы беларускай музычнай культуры так добра ўспрымаюцца нашымі ўдзельнікамі. Выхаванне любві да Беларусі, свайго народа, веданне традыцый сваіх продкаў, пачуццё патрыятызму да роднай зямлі – вось тыя якасці, якія патрэбны кожнаму грамадзяніну сваёй краіны. Але найбольш істотнай якасцю, якую павінен маць кожны чалавек, з’яўляецца талерантнасць, талерантныя адносіны, заснаваныя на разуменні, прыняцці і павазе існуючых разліччаў, прызнанні роўных правоў усіх людзей, незалежна ад іх асаблівасцяў. Рэпертуар калектыву ўвесь час папаўняецца. Улічваючы катэгорыю ўдзельнікаў калектыву, дзеці з цяжкімі і шматлікімі паршэннямі развіцыця, мала проста знайсці цікавы музычны матэрыял. Найбольш істотным выступае працэс адаптацыі гэтага матэрыялу пад дзяцей – удзельнікаў, каб на выхадзе атрымаўся такі мікс, пры ўспрыяцці якога, парушэнні дзяцей адыйшлі бы на другі план, а можа і зусім зніклі сярод чароўных гукаў музыкі.
Дзейнасць калектыву “Вясёлка” знаходзіць шматлікія водгукі ў сродках массавай інфармацыі. Гэта відэа рэпартажы на тэлеканалах “Мазыр”, “Беларусь 1”, “Беларусь 2”, артыкулы на старонках выданняў газет “Жыццё палесся”, “Гомельская праўда”, часопіс “Спецыяльная адукацыя”. Інтэрнэт рэсурсы таксама з’яўляюцца істотным сродкам асвятлення інфармацыі пра калектыў “Вясёлка”: сайт кіравання спецыяльнай адукацыяй asabliva.by, сайт дзяржаўнай установы адукацыі “Мазырскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі” https://ckroirmozyr.schools.by/
Заснаваннем нашага калектыву, мы спрыяем рэалізацыі роўных правоў для нашых выхаванцаў, а таксама імкнемся забяспечыць для іх роўныя магчымасці да ўдзелу ў грамадскім жыцці. Сваёй дзейнасцю калектыў “Вясёлка” ажыццяўляе выкананне «Концепции развития инклюзивного образования лиц с ОПФР в Беларуси» загад Міністра адукацыі аб зацвярджэнні ад 22.07.2015г.