Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

«Кожны ўрок разлічаны на здольнасці і магчымасці нашых вучняў»

Дата: 26 октября 2023 в 15:28
Автор: Цандер А. В.

«Кожны ўрок разлічаны на здольнасці і магчымасці нашых вучняў».

Пра інтэграванае навучанне ў школе № 52 Мінска

 «Якімі б асаблівымі ні былі нашы вучні, мы знойдзем для іх магчымасць рэалізаваць сябе ў вучобе і творчасці», гавораць настаўнік-дэфектолаг Настасся Паркалава і выхавальнік індывідуальнага суправаджэння сярэдняй школы № 52 Мінска Ілона Чурыла. Падрабязнасці — у матэрыяле карэспандэнта «Настаўніцкай газеты».

2 «А» сталічнай 52-й школы — клас інтэграванага навучання і выхавання, у якім тры вучні праходзяць навучанне па праграме дапаможнай школы першага аддзялення.

— Першы крок на шляху да поспеху ў любой справе — гэта каманда. Мой памочнік і галоўны крытык Ілона Аляксандраўна павялічвае эфектыўнасць усіх маіх пачынанняў у разы, — гаворыць Настасся Валянцінаўна. — Кіраўніцтва школы стварае камфортнае вучэбнае асяроддзе: размяшчэнне класа на 1-м паверсе, паблізу знаходзіцца санвузел, раздзявалка, сталовая. Удзяляецца ўвага асаблівым патрэбам навучэнцаў. З нуля зроблены пакой псіхалагічнай разгрузкі, які цяпер запатрабаваны ў тым ліку для ўнясення разнастайнасці ў карэкцыйныя заняткі. Нам аказаны поўны давер у плане арганізацыі розных форм урокаў. На матэматыцы мы можам будаваць вежы з кубікаў, а на літаратуры гуляць у лялечны тэатр.

Акрамя агульнай характарыстыкі дзяцей, якія навучаюцца па праграме дапаможнай школы першага аддзялення, педагогі адзначаюць, што двое вучняў не гавораць, трэці мае цяжкасці з маўленнем, усе маюць праблемы з пісьмом. Непрадказальныя эмацыянальныя ўсплёскі і перапады настрою — гэта штодзённая рабочая сітуацыя для настаўнікаў.

Па шэрагу суб’ектыўных прычын педагогі не выкарыстоўваюць у рабоце са сваімі падапечнымі карткі сістэмы альтэрнатыўнай камунікацыі PECS, а прымяняюць простыя, зразумелыя жэсты і кароткія словы, якія служаць асновай для зносін і ўзаемаразумення з дзецьмі. Вучня, які можа размаўляць, просяць максімальна вербальна выказваць свае патрэбы.

<v:shape href="https://nastgaz.by/wp-content/uploads/2023/10/vnekl.-chtenie-1.jpg" id="Рисунок_x0020_4" o:button="t" style="width:297pt; height:261pt" type="#_x0000_t75"> <v:fill o:detectmouseclick="t"> </v:fill></v:shape>

<v:shape href="https://nastgaz.by/wp-content/uploads/2023/10/Gazeta-2-apr..jpg" id="Рисунок_x0020_5" o:button="t" style="width:276.75pt; height:369pt" type="#_x0000_t75"> <v:fill o:detectmouseclick="t"> </v:fill></v:shape>

<v:shape href="https://nastgaz.by/wp-content/uploads/2023/10/Korrektsiya-8.jpg" id="Рисунок_x0020_6" o:button="t" style="width:311.25pt; height:417pt" type="#_x0000_t75"> <v:fill o:detectmouseclick="t"> </v:fill></v:shape>

— Увесь вучэбны матэрыял для заняткаў перапрацоўваем і адаптуем. Дапаможнікі для ўрокаў вырабляем самі, — працягвае Настасся Валянцінаўна. — Таму кожны ўрок разлічаны на здольнасці і магчымасці менавіта нашых вучняў. Улічваючы цяжкасці з дробнай маторыкай і пісьмом, у заданнях выкарыстоўваем наклейванне літар і лічбаў, размалёўванне правільнага адказу, злучэнне ўказальнымі лініямі. Для палягчэння і паскарэння ўспрымання і разумовых працэсаў прымяняем павялічаны шрыфт, спрошчаную падачу тэкстаў, падбор адназначных і незашумленых ілюстрацый, замену і дапаўненне некаторых слоў знаёмымі піктаграмамі. Для творчых работ стараемся выкарыстоўваць даступныя для самастойнага выканання тэхнікі. Галоўная задача ў падрыхтоўцы да ўрокаў — знайсці такую форму работы з матэрыялам, пры якой наша фізічная дапамога будзе мінімальнай. Дэвіз нашага класа — «Зрабі сам».

Адной з задач інклюзіўнай адукацыі з’яўляецца паспяховая сацыялізацыя навучэнцаў. Для яе рэалізацыі педагогі праводзяць урокі за межамі вучэбнага кабінета, выхаваўчыя мерапрыемствы. Рыхтуюцца невялікія нумары на аснове музычных твораў, вершаў, у якіх на словы накладваюцца рухі і жэсты, даступныя для разумення любога гледача.

Для рэалізацыі прынцыпу інклюзіі важныя не толькі спецыяльныя ўмовы, але і кампетэнцыі спецыяліста, разуменне ім уласнай ролі ў адукацыйным працэсе. Настасся Валянцінаўна імкнецца так пабудаваць вучэбны дзень, каб адзін урок плаўна перацякаў у другі і не было пяці ўрокаў, а быў адзін займальны дзень у школе, арганічны і насычаны падзеямі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.